Другі, інтэлектуальны тур "Бітвы мікрараёнаў" адбыўся 18 лютага ў cалезіянскім араторыі імя св. Яна Боско ў Смаргоні. Мерапрыемства традыцыйна распачалося cвятой Імшой.
Пасля супольнай малітвы моладзь распачала спаборніцтвы ў араторыі. Інтэлектуальны тур сабраў у адным зале не толькі хлопцаў і дзяўчат, якія абаранялі гонар свайго мікрараёна, але і "групу падтрымкі" - дырэктараў школ, настаўнікаў і бацькоў.
Камандам прапанавоўвалася прайсці чатыры этапы — "Медыяазбука", "Сорак пяць да аднаго", "Свая гульня" і "Міліянер". Напрыклад, мэтай удзельнікаў гульні "Сорак пяць да аднаго" было адгадаць найбольш распаўсюджаныя адказы мінакоў на прапанаваныя пытанні. А гульня "Міліянер" стала адметнай тым, што у ёй прымалі ўдзел як моладзь, так і яе бацькі ці настаўнікі. Змешаныя каманды павінны былі адказаць правільна на 15 пытанняў, якія мелі чатыры варыянты адказаў.
Пераможцам інтэлектуальнага тура стала каманда "ВК" (203 балы). Другое месца ў каманды "Black band" (155 балаў), трэцяе — "Непохожие" (152 балы). Па выніках двух тураў з вялікай перавагай лідыруе каманда "ВК" (405 балы), затым дружна ідуць "Black band" (385 балаў) і "Непохожие" (385 балаў).
Вечар скончыўся супольнай малітвай.
Першы тур моладзевай гульні адбыўся 14 студзеня 2016 года. Наступны, трэці тур "Бітвы мікрараёнаў" — спартыўны, адбудзецца 11 сакавіка.
Паводле sdb.by