У парафіі Святой Сям'і ў Лідзе адбыліся аплаткавыя сустрэчы для моладзі, малодшых міністрантаў і міністрантаў старэйшага ўзросту. Падчас сустрэч моладзь і старэйшыя абменьваліся пажаданнямі і і распавядалі аб тым, чым для іх з'яўляецца прыход Збаўцы ў свет.
Перажываючы радасны час, калі Слова пасялілася між намі, удзельнікі сустрэч стараліся задумацца над тым, як ставяцца да іншага чалавека, і перш за ўсё нанова спаткаць Збаўцу ў сваім сэрцы.
Як падкрэсліў кс. Юрый Гурскі, “кожны з вас павінен ісці з Добрай Навіной да людзей, якія знаходзяцца побач з вамі ў школе і на працы, але далёка ад Нованароджанага”.
Падчас сустрэч была таксама магчымасць паразважаць над Божым словам, пакаштаваць салодкія пачастункі і заспяваць калядкі.
Віталій Валюк
Фота Аляксандра Мальца і Паўла Адамовіча