22 мая ў шчучынскай парафіі айцоў-піяраў адбылося афіцыйнае заканчэнне школьнага і катэхетычнага года. Падчас гаміліі дзецям і моладзі нагадалі пра годнасць называцца хрысціянамі і неабходнасць бараніць гэтую годнасць. Звярнуць асаблівую ўвагу на гэтыя словы былі закліканы выпускнікі, якія неўзабаве сустрэнуцца з рознымі спакушаючымі прапановамі гэтага свету.
На заканчэнне Эўхарыстыі будучым выпускнікам была перададзена фігурка св. Юзафа Каласанса - апякуна моладзі шчучынскай парафіі. Гэта шматгадовая традыцыя, якая сімвалізуе вернасць духоўнаму багаццю, атрыманаму падчас катэхетычных заняткаў.
У сваю чаргу вечарам адбылося неафіцыйнае заканчэнне году: супольны пасілак каля вогнішча.
Тэкст: а. Віталь Слука SP
Фота: Анастасія Голец