13 мая ў парафіі айцоў-піяраў у Шчучыне, у чарговую гадавіну аб'яўленняў Маці Божай у Фаціме, кс. бп. Аляксандр Кашкевіч удзяліў сакрамант канфірмацыі 60-і кандыдатам. Да прыняцця сакраманту хрысціянскай сталасці моладзь рыхтавалася на працягу 2 гадоў, прымаючы ўдзел у катэхэзах, набажэнствах і рэкалекцыях.
На заканчэнне ўрачыстасці адбыліся працэсія і фацімскае набажэнства, падчас якога апецы Марыі яшчэ раз даверылі моладзь і дарослых, якія ў гэтым годзе прынялі дары Духа Святога.
Таксама моладзь падзякавала кс. біскупу за атрыманы дар канфірмацыі і святарам, якія дапамаглі рыхтавацца да гэтай урачыстасці. Ксёндз біскуп, у сваю чаргу, пажадаў сабраным мужнага вызнавання веры.
Тэкст: а. Віталь Слука SP
Фота: Алла Бібікава