На мінулых выходных у сувязі з хуткім заканчэннем навучальнага году сёлетнія выпускнікі сярэдняй школы, якія наведваюць заняткі па рэлігіі ў шчучынскай парафіі, пабывалі ў cанктуарыі Найсвяцейшай Панны Марыі ў Будславе. Гэтая пілігрымка стала ўжо традыцыяй парафіі айцоў-піяраў. Мэтай выезду стала малітва ў інтэнцыі выбару добрага шляху для свайго жыцця і паспяховасці ў здачы экзаменаў, накіраваная да Маці Божай Будслаўскай.
Падчас паездкі ў Будслаў моладзь таксама наведала мноства цікавых і гістарычных месцаў нашай краіны: касцёл. св. Пятра і Паўла ў Будславе, мячэць у Іўі, мемарыяльны комплекс "Хатынь", найвялікшае беларускае вадасховішча ў Вілейцы, новыя марыйныя санктуарыі ў Гудагаі і Барунах, руіны замкаў у Крэве і Гальшанах, убачылі найвялікшае возера ў Беларусі - Нарач.
Пілігрымка парафіяльнай моладзі ў Будслаў была ўжо пятая па ліку.
Тэкст: Дар'я Дзікевіч
Фота: Сяргей Хільмановіч