4 лютага - Сусветны дзень барацьбы з ракавымі захворваннямі. У сувязі з гэтым Гродзенскі дзіцячы хоспіс сумесна з навучэнцамі-валанцёрамі гімназіі №7 г. Гродна правялі дабрачынную акцыю "Дзіцячыя сэрца аб недзіцячых праблемах".
Мэтай акцыі з'яўляецца прыцягненне ўвагі грамадскасці да гэтай глабальнай праблемы, інфармаванне аб тым, наколькі небяспечнымі і распаўсюджанымі з'яўляюцца анкалагічныя захворванні і наколькі важная іх прафілактыка.
Падапечныя хоспіса сумесна з хлопцамі з гімназіі спрабавалі зрабіць печыва ў выглядзе сэрцаў, а потым ляпілі з салёнага цеста яркія вырабы. Акцыя завяршылася вырабам паштовак з пазітыўнымі малюнкамі і пажаданнямі здароўя дзецям з хоспіса.
Вы можаце даведацца больш аб дзейнасці Гродзенскага дзіцячага хоспіса на сайце www.g-hospice.by або ў сацыяльных групах https://vk.com/grodno_childrens_hospice https://www.facebook.com/groups/1431521490508902/?fref=ts
Заўсёды адкрытыя да супрацоўніцтва!
Гродна, вул. Гагарына, 18. 375.152.963.570, 375.297.844.887
Падрыхтавала Вольга Парада