Вядома, што неад'емнай складаючай жыцця і дзейнасці св. Францішка Асізскага былі ягоная любоў да ўсяго існага, замілаванне навакольным светам і распаўсюджванне ідэі братэрства з кожнай жывой істотай. Усё гэта стала прычынай таго, каб у дзень успаміну святога адзначаць таксама Сусветны дзень (абароны) жывёл. У сувязі з гэтым у мінулую нядзелю 4 кастрычніка ў гродзенскім касцёле п.н. Маці Божай Анёльскай (францішканскі) біскуп Віцебскі Алег Буткевіч асвяціў хатніх гадаванцаў, якіх прывялі з сабой мясцовыя вернікі. Ахвотных убачыць, як адбывалася асвячэнне сабак, катоў, грызуноў і чарапах, запрашаем у фотагалерэю.
Фота: Вольга Сяліцкая