Некалькі дзён таму літургічная служба алтара са Шчучына ў сувязі з распачаццем новага навучальнага года выехала на сваю першую інтэграцыйную экскурсію. У гэты раз галоўнай мэтай паездкі стала мяжа нашай краіны, а менавіта мястэчка для памежнікаў імя А. М. Сівачова.
Падчас экскурсіі юнакі мелі магчымасць паслухаць гісторыю мястэчка, убачыць варункі жыцця салдатаў і паназіраць, як апошнія трэніруюць сабак - будучых вартаўнікоў граніцы.
У рамках паездкі хлопцы пабывалі таксама ў партызанскім лагеры каля Гродна і наведалі "Гарадзенскі маёнтак - Каробчыцы".
Напрыканцы мерапрыемства хлопцы разам са сваімі духоўнымі настаўнікамі сабраліся на малітву ў касцёле Унебаўзяцця НПМ у Капцёўцы, дзе гісторыяй парафіі з імі падзяліўся мясцовы пробашч кс. Міхал Ластоўскі.
Падрыхтаваў а. Віталій Слука SP