Кожнае лета найбольш чаканым момантам для дзяцей і моладзі з парафіі ў Шчучыне з'яўляюцца "Канікулы з Богам," арганізаваныя айцамі-піярамі, якія служаць у парафіі. Штогод гэтая сустрэча збірае больш за паўтысячы маладых вернікаў.
Сёлетнія мерапрыемствы праходзілі з 16 па 23 жніўня і былі прысвечаныя апякунцы шчучынскай парафіі св. Тэрэзе Авільскай з нагоды 500-годдзя з дня яе нараджэння. Сцэнкі і пантамімы, якія кожны дзень падрыхтоўвала старэйшая моладзь, дапамаглі дзецям лепш пазнаць жыццё і плёны працы, якія пакінула пасля сябе святая. Дэвізам сёлетняга адпачынку сталі словы св. Тэрэзы: "Хопіць толькі Бога".
Традыцыйна дзень канікул з Богам пачынаецца з малітвы і спеву рэлігійных песень. Затым праходзяць розныя сустрэчы ў групах, якія запланавала старэйшая моладзь. Кожны дзень нясе ў сабе штосьці асаблівае. Напрыклад, ёсць дзень прысвечаны толькі спартыўным гульням, ёсць дзень, калі ўдзельнікі могуць вылучыцца рознымі талентамі і г д. Штодня існавала магчымасць навучыцца інтэграцыйным танцам, а на заканчэнне кожны атрымліваў салодкі падарунак. Падчас сёлетніх канікул адбыўся таксама канцэрт музычнага гурта "Open" з Гродна.
Тэкст. а. Віталій Слука
Фота: Анастасія Ясюкевіч і Сяргей Хільмановіч
Больш фотаздымкаў можна паглядзець па спасылцы