24 кастрычніка ў Віцебску прайшла канферэнцыя на тэму “Перспектывы беларускага руху ў абарону жыцця”. Арганізатарам канферэнцыі выступіў дабрачынны фонд “Адкрытыя сэрцы” разам з душпастырствам сем’яў Віцебскай дыяцэзіі.
Удзельнікі розных арганізацый і хрысціянскіх канфесій з розных куткоў Беларусі прыехалі ў Віцебск, каб падзяліцца сваім досведам і прыкладамі евангелізацыі хрысціянскіх каштоўнасцяў у сучасным свеце.
Канферэнцыя распачалася Святой Імшой, якую ўзначаліў Ардынарый Віцебскай дыяцэзіі Алег Будкевіч. Таксама біскуп скіраваў сваё слова да ўдзельнікаў канферэнцыі падчас казання на тэму каштоўнасці чалавечага жыцця ад моманту яго зачацця аж да натуральнай смерці.
Пасля прывітальнага слова бп. Алега Буткевіча, сітуацыю руху Pro-life у Беларусі прадставіў дырэктар Фонду “Адкрытыя сэрцы” Уладзіслаў Валаховіч.
Падчас канферэнцыі ўдзельнікі маглі запазнацца з выставай, якая складалася з 20 ролл-стэндаў. Выстава суправаджалася мультымедыйнымі лекцыямі, якія раскрывалі дэмаграфічныя праблемы сучаснага свету, трагедыю адмовы ад нараджэння дзяцей, шкоду кантрацэпцыі і абортаў, а таксама арыентавала слухачоў на цнатлівасць, натуральнае і гарманічнае сужанства, заснаванае на любові і ўзаемапавазе.
Дакдад прэзентацыя на тэму «Граматыка жыцця ў сужанстве» была прадстаўлена госцем з Францыі Рэнэ Экошарам. Прафесар медыцыны Ліёнскага ўніверсітэта пазнаёміў удзельнікаў з сучаснымі праблемамі сям'і ў Францыі і падзяліўся прыкладам навучання студэнтаў аспектам граматыкі сужанскага жыцця.
Вельмі цікавым быў даклад на тэму “Ці можна казаць пра цнатлівасць сёння” спадарыні Алены Агафонавай з Бабруйска, Спадарыня Алена падзялілася прыкладам лекцыі для моладзі. Прэзентацая была вельмі глубокага зместу і простая на ўспрыманне падлеткавым ўзростам. Цнатлівасць і дашлюбную чысціню спадарыня Алена параўновае з прыкладам цэлага яблыка, які мы аддаем сужанку ўступаючы ў сужанскі саюз.
Таксама цнатлівая дзяўчына з’яўляецца падобнай да замкавай вежы, вельмі прыгожай і непрыступнай. І наадварот, дзяўчына з “пэўным “досведам прыпамінае сабой пахіліўшуюся хаціну, у якую можна ўвайсці стукнўшы нагой ў дзверы. Лёгка ўвайсці, але не знашоўшы нічога новага, таксама хутка хочацца выйсці. Добра запомніўся прыклад, які параўновае дзяўчыну, скромна ўбраную, да цукеркі ў абёртцы. Калі нам прапануюць цукерку без фанціка і завернутую, адразу цягнецца рука за другой. Уся прэзентацыя была пабудавана на прыкладах, якія добра паказваюцьь вартасці і каштоўнасці дашлюбнай чысціні і цнатлівасці.
“Асаблівыя дзеці і іх права на жыццё” так гучала тэма дакладу спадара Івана Пузанава. Дакладчык распавеў пра цяжкасці жыцця асаблівых дзяцей. Дзяцей, якія нараджаюцца інвалідамі з дыягназам ДЦП (дзіцячы цэлебральны параліч), з сіндромам Даўна і іншымі хваробамі мозгу. Гэтыя дзеці з’яўляюцца сенняшнімі “затворнікамі”, якія разам з Езусам збаўляюць свет.
Чаму “затворнікі”? Душы гэтых дзяцей знаходзяцца зачыненымі не толькі ва ўласным спаралізаваным целе, але таксама яны зачынены ад іншых людзей, ад усіх радасцяў звычайных дзяцей, а вельмі часта з’яўляюцца пакінутымі нават сваімі бацькамі ў дамах івалідаў. Спадар Іван заўважыў той факт, што лічба нараджальнасці хворых дзяцей ва ўсе часы і ў кожнай краіне застаецца амаль заўсёды аднолькавай. Яна складае 3 адсоткі з усяго насельніцтва краіны. Усе прапанаваныя спосабы прадухілення нараджэння хворых дзяцей не гарантуюць і не дазваляюць грамадству забяспечыцца ад асаблівых дзяцей. Гэтыя 3 адсоткі дзяцей “затворнікаў” заўседы ёсць і з’яўляюцца лічбай пастаяннай. “Мы не павінны іх баяцца і іх знішчаць – зазначыў спадар Іван, але шукаць спосабы іх лячэння. Дарэчы, ўжо даўно існуе медыцынскі універсітэт Глена Домана, які распрацаваў цэлую навуку лячэння асаблівых дзяцей". Зазначу, што Іван і Наталля Пузанавы самі з’яўляюцца бацькамі асаблівай дзяўчынкі і займаюцца з ёю па метаду Глена Домана. У свае 3 гады дзяўчынка пачала бачыць, чуць і ўжо навучылася чытаць.
У канцы канферэнцыі за круглым сталом ўдзельнікі абмяркоўвалі метады дзейнасці беларускага руху і разам шукалі новыя спосабы і перспектывы дальнейшага ўзаемадзеяння руху Pro-life у Беларусі.
с. Віргінія Хацян