Згодна з піярскімі статутамі, Генеральны Настаяцель (Айцец Генерал) падчас свайго 5-ці гадовага тэрміну прабывання на гэтай пасадзе, абавязаны адведаць усіх субратоў-піяраў, якія працуюць у школах і парафіях у розных краінах свету, у тым ліку і ў Беларусі.
Айцец Пэдро Агуадо SP (Pedro Aguado) прыбыў у Рэспубліку Беларусь з Рыма, дзе знаходзіцца Генеральны дом Ордэна Піяраў. Генеральны Настаяцель прыбыў у Беларусь са сваім Асістэнтам да спраў Еўрапейскага рэгіёна, а. Матэушам Піндэльскім SP Высокім гасцям спадарожнічаў таксама а. Юзаф Матрас SP – Правінцыяльны Настаяцель Польскай Правінцыі Ордэна Піяраў, пад кананічнай юрысдыкцыяй якой знаходзяцца тры піярскія дамы ў Беларусі.
11-13.10- Адбылася візітацыя дому ў Чавусах.
13.10 – У Мінску ў будынку Мітрапалітальнай курыі, адбылася сустрэча з дапаможным біскупам Мінска-Магілёўскай Архідыяцэзіі, Юрыем Касабуцкім.
13-14.10 – Госці наведалі піярскі дом у Лідзе (Індустрыяльны).
15-17.10 – Дастойныя візітатары адведалі Alma Mater піяраў у Беларусі - Шчучынскі Калегіум Ордэна Піяраў. 16.10 – У Гродне ў будынку Дыяцэзіяльнай курыі, адбылася сустрэча з Ардынарыем Гродзенскай Дыяцэзіі, кс. Біскупам Аляксандрам Кашкевічам, Старшынёй Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі.
Адбыліся сустрэчы с усімі субратамі супольна і таксама была магчымасць асабістай размовы з Генеральным настаяцелем. Госці сустракаліся з каталіцкай моладздзю і настаўнікамі. Была магчымасць задаць пытанні.
Моладзь цікавілася пакліканнем айца генерала і яго выбарам ордэна піяраў. Як аказалася, будучы законнік сам вучыўся ў піярскай школе, таму пранікся любоўю да яе яшчэ з дзяцінства. Пра сваё пакліканне генерал сказаў словамі св. Юзафа Каласанса: «Тут, у Рыме, я знайшоў найлепшы спосаб служэння Богу і людзям. І нішто на свеце не прымусіць мяне адмовіцца ад гэтага…»
Адбыліся актыўныя размовы як з настаўнікамі так і моладздзю.
Моладзі таксама былі зададзены пытанні: пра парафію, святароў і адносіны да Бога, веры і Касцёла. Кожная сустрэча заканчвалася так, як, напэўна, скончыў бы яе св. Юзаф Каласанс — благаслаўленнем. Дзякуем Пану Богу за візітацыю дастойных гасцей!
Ad maius pietatis incrementum! Да большага ўзрастання пабожнасці!
Тэкст а. Аляксандр Махнач SP
Фота: а. Віталій Слука SP