У выніку аўтакатастрофы загінулі жонка і двое дзяцей пляменніка Папы - Эмануэля Гарсіа Берголіа. 37-гадовая Валерыя Кармона, 2-гадовы Хасэ і 8-месячны Антоніа страцілі жыццё сёння ноччу, 19 жніўня.
Як паведамляе аргентынская паліцыя, трагедыя адбылася на дарозе ў правінцыі Кардоба, калі сям'я вярталася дадому пасля адпачынку. Сам пляменнік знаходзіцца ў шпіталі ў цяжкім стане.
Мы далучаемся да малітвы Святога Айца аб міласэрнасць для іх душаў, а таксама хуткую радасць са святымі ў небе.