З 7 па 10 жніўня ў нацыянальным санктуарыі ў Будславе сёстры Найсвяцейшай Сям'і з Назарэту правядуць сустрэчу, на якую запрашаюцца дзяўчаты ад 15 год і вышэй.
Духоўныя разважанні і малітвы будзе праводзіць кс. Дзмітрый Дубовік, а таксама с. Агнэс CSFN і с. Кляра CSFN.
Тэма сустрэчы: Жанчыны ў Бібліі - прыклад для сучасных дзяўчын. Сустрэча распачнецца ў чацвер 7 жніўня а 9 гадзіне, а скончыцца ў нядзелю. Варта быць!
Інфармацыя па тэл.:
+375 33 321 26 33 (с. Кляра)